Яндекс.Метрика

Картатэкі

Беларускія загадкі.

Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое ўночы? (Сонца, месяц)

 

Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сойдуцца. (Берагі)

 

Як зайдзе ў дом, не выганіш калом, а пара прыходзіць –  ён і сам уходзіць. (Прамень сонца)

 

Нахмурыцца, насупіцца, у слёзы ўдарыцца – нічога не застанецца.                       (Навальніца)

 

Ляціць, не аддыхае, а крылаў не мае. (Вецер)

 

Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка. (Вецер)

 

Як  ляцеў, то зіхацеў, а як упаў, дык чорны стаў. (Дождж)

 

З гары падае, а ўнізе б'е. (Гром)

 

Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром)

 

Адзін лье, другі п’е, а трэці паглынае. (Дождж, зямля, расліны)

 

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса)

 

Вечарам прыляціць, усю ноч на зямлі праляжыць, а раніцай на неба паляціць, (Раса)

 

Поле не змерана, стада не злічана, пастух рагаты. (Неба, зоркі, месяц)

 

На полі Ярох рассыпаў гарох, стала світаць – няма чаго сабіраць.  (Месяц і зоркі)

 

Без ног бяжыць, без век (без вачэй) глядзіць. (Вада)

 

Тут бурліць, там шуміць, а часта работу робіць. (Рэчка)

 

Цякло, цякло і лягло пад шкло. (Рэчка пад лёдам)

 

Усюды дарога адкрыта, а праедзеш  –  следу няма. (Рэчка і лодка)

 

Кругом вада, а з піццём бяда. Хто адгадае, дзе гэта бывае? (На моры)

 

Без тапара (сякеры), без кліна  на   рацэ   мост зрабіў. (Мароз, лёд)

 

Без рук малюе, без зубоў кусае.  (Мароз)

 

Ляціць – маўчыць, ляжыць – маўчыць, а як памрэ, дык зараве. (Снег) 

 

Белы, а не сахар, без ног, а ідзе. (Снег)

 

Хоць ён побач ідзе, а рукамі не возьмеш. (Цень)

 

Без языкаа крычыць, ніхто яго не бачыць, а ўсякі чуе. (Рэха)

 

Выходзілі дванаццаць малайцоў,  выносілі  пяцьдзесят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзесят пяць лебядзей.   (Год, месяцы, тыдні, дні)

 

Пад акенца падойдзе, не стукаючы, не грукаючы; ад акеаца адойдзе, не стукне, не грукне. (Дзень)

 

Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці. (Ноч)

 

Сястра да брата ідзе, а брат ад сястры хаваецца. (Ноч і дзень)

 

Вясна прыгрэе, шубу надзене; зіма наступае, шубу скідае. (Лісцевае дрэва)

 

Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. (Бяроза)

 

Ніхто іх не палохае, а яны ўсё дрыжаць. (Лісце асіны)

 

Сядзяць   паненачкі ў чырвоных  сукеначках,  хто ідзе, дык паклоніцца. (Суніцы)

 

У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі.

Іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш.

Дзень і ноч гараць, палаюць,

Смак яны мядовы маюць. (Суніцы)

 

Стаіць ляпёшка   на   адной ножцы. Хто міма ні пройдзе, усякі ёй паклоніцца. (Грыб)

 

Ніколі шапкі не здымае,

Бо ні адной рукі не мае. (Грыб)

 

Хоць у капелюшы, але галавы не мае. (Грыб)

 

Не агонь, а не схопіш – абпалішся. (Крапіва)

 

Ля дарогі – шарык белы,

Вецер дзьме, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукі –

Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец)

 

У гародзе летам, цвіце жоўтым цветам, вышэй усіх узняцца рад, бо ён сонцу малодшы брат. (Сланечнік)

 

На тоненькай ножцы стаіць,

Сонейка на неба глядзіць. (Сланечнік)

 

Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца)

 

Ураздіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён…

Здагадайцеся, хто ён? (Лён)

 

Цвіту ўсё лета я,

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя,

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)

 

Стаяць каля сценкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцы іх залатыя,

Адгадайце, хто такія? (Рамонкі)

 

У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: Залатое вочка, белыя раснічкі. (Рамонкі)

 

У лужку-лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі. (Рамонкі)

 

На градцы зялёны, а ў бочцы — салёны. (Агурок)

 

Сядзіць пані ў чырвоным жупане, хто жупан здзірае, той слёзы пралівае. (Цыбуля)

 

Між  агуркамі,  буракамі — каза з зялёнымі рагамі. (Цыбуля)

 

Летам я рагатая,

Восенню – хвастатая.

Хоць і горкая зусім,

Ды патрэбная ўсім. (Цыбуля)

 

Стаіць паненка, на ёй белая сукенка, на ёй шэсцьдзесят адзёжак і ўсе без засцёжак. (Капуста)

 

Стаіць аднаногі ў зялёным халаце,

А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)

 

Зелёная – не елка, чырвоная – ды не дзеўка, з хвастомды не мыш. (Бурак)  

 

Ён у самы санцапёк

Падстаўляе сонцу бок.

Колерам зеленаваты,

У цяльнашцы паласатай. (Кавун)    

 

Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз)

 

Поўна бочачка (бочка) круп, а наверсе струп. (Макаўка, мак)

 

Пад адным калпачком семсот казачкоў. (Мак)

 

Чырвонае цельца, каменнае сэрца, вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

 

Маленькая паненачка

Схавалася ў цянёк.

Чырвоная сукеначка,

А беленькі пянёк. (Маліна)

 

Рос, вырас, з куста вылез.

Па кустах пакаціўся, на зубах раскасіўся. (Арэх)

 

Адна я ў лесе з белаю карой.

Багата сокам веснавой парой. (Бяроза)

Заўсёды летам і зімой,

Мае іголачкі са мной.

Галінак у мяне багата.

Я сустракаю з вамі свята. (Елка)

 

Я зацвітаю кожным летам,

Не пышным, ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі расцвіту,

Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)

 

Я засцілаю дол ігліцай,

Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна)

 

І ў сто гадоў я малады.

Маё насенне – жалуды. (Дуб)

 

Стаіць у лесе дрэўца,

Ад ветра лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць. (Рабіна)

 

Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень – на дзвюх, а ўвечарына трох. (Чалавек у розным узросце)

 

За сцяной касцяной цецярук балбоча. (Язык)

 

Поўны хлявец авец, а пасярэдзіне чырвоны баран. (Зубы і язык)

 

Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы)

 

Два родныя браты цераз дарогу жывуць, а адзін другога ніколі не бачаць. (Вочы)

 

Маленька, кругленька, як бяда прыпрэ, то вада пацячэ. (Вока)

 

Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам няроўныя. (Пальцы)

 

Вось вам быль-небыліца:

У пяці чалавек — адна паясніца. (Рука і пальцы)

 

І сваё дзіцё не забыла, і чужых малачком напаіла. (Карова)

 

Не згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё крэхча. (Свіння)

 

Па полі і лузе ходзіць у кажусе. (Авечка)

 

Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот)

 

Маленькі шарык пад лаўкай шарыць,

Збірае крошкі, баіцца кошкі. (Мышка)

 

Поўна дзежачка віна, а ні верху, а ні дна. (Яйцо)

 

Усіх ў пору буджу, хоць часоў не ваджу. (Певень)

 

Ідзе паважнаю хадою,

Нясе бліны пад барадою. (Певень)

 

Не яздок, а са шпорамі, не стораж, а ўсіх будзіць. (Певень)

 

Домік, поўненькі дабра, доўга быў без жыхара, А жыхар з'явіўся — домік разваліўся. (Куранё)

 

У вадзе купаўся, сухім застаўся, Крылаты, гарласты, чырвоныя ласты. (Гусак)

 

Белы, як снег, надуўся, як мех, гагоча, рагоча, як жарабок. (Гусь)

 

Ён па лесе скок ды скок,

Косіць вокам з боку ў бок.

У дупле вавёрка – шчоўк,

А яму здаецца – воўк. (Заяц)

 

Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возьмеш ніяк. (Вожык)

 

Паўзун паўзе і іголкі вязе. (Вожык)

 

Два разы нараджаецца, адзін раз памірае. (Птушка)

 

У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі. (Бусел)

 

Спераду шыльца, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)

 

Адгадайце, што за лекар у лясах жыве спрадвеку, лечыць летам і зімой дрэвы дзюбаю сваёй. (Дзяцел)

 

Не доктар, а дрэвы лечыць. (Дзяцел)

 

Удзень спіць, а ўночы крычыць. (Сава)

 

Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба)

 

Як жывы, дык чорны, як памрэ, дык чырвоны. (Рак)

 

Хто на сабе хату носіць? (Слімак)

 

Над намі ўверх нагамі ходзяць, не страшацца, нікога не баяцца. (Мухі)

 

Без станка і без рук, а кросны тчэ. (Павук)

 

Хто мяне заб’е, той сваю кроў разалье. (Камар)

 

Тонкі галасок, доўгі насок. (Камар)

 

Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць – вые, сядзе зямлю рые. (Жук)

 

Семсот муляроў змуравалі дом без вуглоў. (Мурашкі)

 

Сям’я – душ трыста і багата, ды ўсяго два лакці хата. (Муравейнік, вулей)

 

Снег на полі, лёд на рэчцы, мяцеліца гуляе, калі гэта бывае? (Зімой)

 

Растае сняжок, ажывае лужок, дзень прыбывае — калі гэта бывае? (Вясной)

 

Сонца пячэ, ліпа цвіце, збожжа даспявае — калі гэта бывае? (Летам)

 

Пуста ў палях, мокне зямля, дождж палівае — калі гэта бывае? (Восенню)

 

Ляцяць птушкі без крыл, на дрэвы садзяцца без ног. (Сняжынкі)

 

Белы, лёгкі і пушысты,

Ён укрыў зямлю ўсю чыста.

Я прынёс яго ў дом —

Ён разліўся ручаём. (Снег)

 

Што за беленькая мушка

Апусцілася на вушка.

Ледзь чутно паказытала,

Штосьці вушку пашаптала,

І праз міг яе не стала. (Сняжынка)

 

На ўсе рукі майстар здатны: I дарожнік ён, і шкляр,

I мастак з яго выдатны,

I цудоўны ён цясляр. (Мароз)

 

Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Завіруха)

Свеціць і грэе, весяліць і ззяе, усю зямлю ажыўляе. (Сонца)

 

Вее, сее, рассявае, сляды замятае. (Вецер)

 

Як дзяды яны з бародамі, у пушчы цэлымі чародамі Проста дзіва — не звяры, называюцца... (Зубры)

 

З грывай, а не конь,

З рагамі, а не бык,

З барадой, а не казёл

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

 

Ён прысмакаў з'еў нямала, А калі харчоў не стала,   Лапу смокчачы, заснуў,

Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь)

 

Адгадайце, хто такі

На нагах гісіных

Сярод быстрае ракі

Збудаваў плаціну? (Бабёр)

 

Спакойныя звяры, хвасты ў іх, як лапаты, Без тапароў і піл будуюць сабе хаты.

Вось гэта дык звяры! Завуць іх усе... (Бабры)

 

Рыжая дзяўчынка залезла ноччу ў двор — Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса)

 

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

Сляды замяла. (Ліса)

 

Хто пад галлём дрэў сігае, Як агнём, хвастом мільгае, Дома ж, сеўшы пад застрэшкам, Лушчыць шышкі і арэшкі. (Ваверка)

 

Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць. (Вожык)

 

Мышак ловіць, ды не коцік ён,

І лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык)

 

Напхана пухам, ляжыць пад вухам. (Падушка)

 

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю.

Я не слон, але ў свій хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю. (Пыласос)

 

Па тканаму мору жалезны карабель плыве,

Мора пад ім шуміць, услед высыхае.

Сам жа карабель тады кранецца,

Як да сцяны прыпрэцца. (Электрапрас)

 

Яна на яго злосна бурчэла, кідала яго і вярцела.

Яно ж пасля гэтага памаладзела. (Пральная машына)

 

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы-галасы.

Дзякуючы правадам,

Кажуць тут, а чутна там. (Тэлефон)

 

Пілавінне рассяваю,

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне чакае,

Адгадай, хто я такая? (Піла)

 

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, а жне і косіць.

Па полю ўлетку паўзе,

Траву хутка грызе. (Касілка)

 

Не крот, а капае. Лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае. (Бульбакапалка)

Конь сталёвы, аўса не просіць, а арэ і косіць. (Трактар)

 

Што гэта за машына, што разам і жне і малоціць? (Камбайн)

 

Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе. (Экскаватар)

 

Гудзе як пчала, ляціць як страла,

Крыламі махае, хто адгадае? (Самалёт)

 

Плыве ў прасторы ды не ў моры.

Караблём завецца, а ля зорак уецца. (Касмічны карабель)

 

Коўдру, крупы, бохан хлеба –

Я ўмяшчаю ўсё, што трэба,

А сам еду на спіне.

Хто я, ведаеш ці не? (Рукзак)

 

Б’е яго спартсмен ракеткай,

Ён не крыўдзіцца за гэта.

І ніколі ён не плача:

Ні калі ляжыць ці скача. (Тэнісны мяч)

 

Напіўся, наеўся,

На агонь усеўся,

Кашу зварыў

І нас накарміў. (Гаршочак)

 

З ёй спаткаешся тады,

Як захочацца вады.

І цалуеш ты яе

Кожны раз, як піць дае. (Шклянка)

 

То ціхмяны, то ўзвіваецца,

Не сабака, а пужаецца.

Паказвае языкі.

Адгадайце, хто такі? (Агонь)

свернуть

Альбомы для знакомства детей с родным краем.

31.01.2023
Представляем Вашему вниманию альбомы "Мой город Витебск", "Моя Беларусь" в виде игр на липучкках, разработанных семьёй воспитанника группы № 4 Чаплева Елисея.
развернуть

Альбом "Мой город Витебск" https://disk.yandex.ru/d/mC2_iCfOXE151A

Альбом "Моя Беларусь" https://disk.yandex.ru/d/RM73NwqtdHlWfg

свернуть

Прыказкі і прымаўкі

Студзень году пачатак, а зіме палавіна.

Віхры і мяцелі ў лютым наляцелі.

Сакавік дрэвам сок пускае.

Красавік цяпло нясе.

Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Чэрвень не гуляе, а ўраджай люляе.

Ліпень пякучы, але даручы.

Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.

Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.

Улетку зробіш - узімку знойдзеш.

Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае.

Што поле ўродзіць, тое жнівень павозіць.

Жнівень жне і косіць – на сталах багацця досыць.

Халодны верасень, але сыты.

Кастрычнік зямлю балоціць, а дрэвы залоціць.

У лістападзе гола ў садзе.

Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.

Кожная хата ў жніўні багата.

Па рабоце майстра знаюць.

Чалавек жыве век, а добрая справа - два.

Работа і поіць і корміць.

Хто не працуе, той не есць.

Гультаю зямля хлеба не дае.

Сумленная праца - наша багацце.

Нічога само не зробіцца.

Работу словам не заменіш.

Хто працуе, той і мае.

Якая работа, такая і плата.

На чужы каравай рот не разявай.

Праца - не забота, забота - калі няма работы.

 

Гультай за работу - мазоль за руку.

Устанеш рана - многа зробіш.

Ласкавае слова, што дзень ясны.

Прыемнае слова як вясновы дзень.

Родную маці нікім не заменіш.

У сваім краі, як у раі.

Сам гінь, а таварыша выручай.

Праўда даражэй за грошы.

Спачатку падумай, потым гавары.

На добрае пытанне добрае і апавяданне.

 

Добрае слова не забываецца.

Слоўка, як птушка: выпусціў - не вернеш.

Пяць разоў падумай, адзін скажы.

Ласкавае слова, як сонейка грэе.

Тады слова серабро, калі справа - золата.

Свая хатка як родная матка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Свая старана не бывае халадна.

Кожная птушка свае гняздо любіць.

Усюды добра, а дома лепей.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Радзіма любая, што маці родная.

Пры сонейку цепла, пры маці добра.

Матчыны рукі заўседы мяккія.

У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Шануй маці за бацькам: другіх не знойдзеш.

Маміна крыло і ў дарозе цёплае.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Не чакай з неба дараванага хлеба.

Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.

Ад працы рукі не сохнуць.

Хто працуе, той не сумуе.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пустота.

Не капаўшы студні, вады не піці.

Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.

Гультай і сядзець стамляецца.

Вочы страшацца, а рукі зробяць.

Дзе няма ахвоты, там няма работы.

Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі.

3 адкладу няма ладу.

Дзе шчырая праца, там куста, а дзе лянота - там пуста.

Якая справа, такая і слава.

Перш папрацуй, а тады патанцуй.

 

Сябра за грошы не купіш

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

Як гукнеш, так і адгукнецца.

Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.

свернуть

Фотоальбом "МОЯ РОДИНА - БЕЛАРУСЬ"

31.01.2023
Представляем фотоальбом, изготовленный силами семей воспитанников Детского сада № 110 г. Витебска "Зорачка".
развернуть

Фотоальбом "МОЯ РОДИНА - БЕЛАРУСЬ" https://disk.yandex.ru/d/l_-r99-sMHJT3w

свернуть

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ

Гульня-спаборніцтва «ЧЫЙ КРУГ, КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках,     хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: 3—4 снапы.

Апісанне гульні.

Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.

 

 

Гульня «ЛЯНОК».

Узрост: «Фантазёры».

Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: хустка для бабулі.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія ста­новяцца ў круг і пытаюцца:

—          Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

—          Старым бабулькам — воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам — белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

 

Гульня «КОШКА I МЫШ­КА».

Узрост: «Чамучкі» (старэй- шыя), «Фантазёры».

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі

Апісанне гульні.

Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

 

Гульня «АГАРОДНІК».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.

Абсталяванне: не патрабуецца.

Апісанне гульні. Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—Хто там?

—Агароднік!

—Чаго прыйшоў?

—Рэпу ўзяць!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе не падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

 

Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”.

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

—Кыш пад пен, кыш пад печ...

Потым певень пытае:

—А колькі вас ёсць?

—Колькі ў лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—На чым сядзіш?

—На ганачку.

—За што трымаешся?

—За клямачку.

—А што гэта збоку?

—Бочка.

—А што ў бочцы?

—Мёд.

—А каму есці?

—Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу,

тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

 

Гульня «КАЛЯДА».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Заданы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.

Старэйшы прамаўляе:

Ехала Каляда з Полацка

У маляваным вазочку,

На вароненькім канёчку,

Заехала Каляда...

Старэйшы называе  імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым  даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя”  падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць агадваць. А Каляда гаворыць: Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.

 

Гульня «КАЗЁЛ».

Узрост:«Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Заданы: садзейнічаць стварэню добрага настрою, развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: маска казла.

Апісанне гульні:

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.

Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?

Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.

Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?

Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,

             Hi ў полі стральцоў.

             Толькі баюся старога дзеда.

Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі  не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй  пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.

 

Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».

Узрост: «Фантазёры».

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Ва­жак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:

—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

—        Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

—        Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

—Дзякуй, мішка, павесяліў на­род. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага ва­жака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элемен­ты ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.

 

Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».

Узрост: «Фантазёры».

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні.

Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то ле­вую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»

(даўжынёй 2—3 м).

 

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.

 

Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Заданы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Абсталяванне: не патрэбна.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

Дзед Мароз, Дзед Мароз

Бабу снежную прынёс.

 Баба, баба, снегавуха,

Не хапай мяне за вуха!

I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.

 

Гульня «ЗАІНЬКА».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: шапачка зайца.

Апісанне гульні. Д зеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

 Заінька шарусенькі!

 Праскачы ў дзірачку

 Ды не пабі спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.

Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся!

Тупні ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.

Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.

Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

 

Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».

Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.

Матэрыял: маска лісы.

Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».

Ходзіць ліска ля ваконца,

Маніць дзетак каля плетак:

“Ах вы, дзеткі, многа вас”.

Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!

 

Гульня «ГАРЛАЧЫК».

Узрост: «Чамучкі» (старэйшыя), «Фантазёры».

Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.

Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.

Апісанне гульні. Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па кру­зе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыж­ку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

 

Гульня «ФАРБЫ».

Узрост: «Фантазёры».

Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.

Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.

Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Не­сцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

—Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца і пытаецца:

—Хто тут?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

—Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:

—Стук-стук!

—Хто там?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

—Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

—   Ёсць белая фарба, бяры яе! Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.

свернуть

ЛІЧЫЛКІ

Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болю закрычала: — Мяу!

 

Ішла кукушка міма сеці, А за ёй пішчалі дзеці. Кук-мак, кук-мак, Выбірай адзін кулак. Ку-ку, ку-ку, Прынімай адну руку.

 

Ішоў баран Па крутым гарам, Вырваў траўку, Палажыў на лаўку. Хто яе возьмець, Той вон пойдзець.

 

Ішоў кот праз сто варот, Дайшоў да канца, Знайшоў кацяня, Мяў!

 

Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела сахар і мядок, Адчапіся, каралёк.

 

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Кінь, кінь, перакінь, Давай далей пабяжым, Цераз воду і агонь, Не дагоніць нас і конь.

 

Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе Хлеб, пшаніца. З кім жадаеш Ты дзяліцца?

 

Кацілася яблычка па агароду I упала прама ў воду. Бульк!

 

Ляцеў воран У трубу чорну. Дым валіць — Табе жмурыць.

 

Нітачка, іголачка, Ці-ці-ці, Уляці.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць, А за зайцам — шэры воўк, Воўк у зайцах знае толк.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайчыкам луна, Просіць выйсці калдуна.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна — Аставайся ты адна.

Ранішняя лічылка

Адзін. На луг світальны паглядзі. Два. Іскрыцца росамі трава. Тры. Збіваюць россып рос вятры. Чатыры. Вясёлы промень сеў на жвіры. Пяць. Воды ракі са сну бурчаць. Шэсць. Світанак цемру і ўдолах есць. Сем. І я сняданак смачна ем. Восем. Запелі косы на пакосе. Дзевяць. Дзеці ў дзень без хмараў вераць. Дзесяць. Да ночы спіць дрымотнік-месяц.

Ранішняя “ўмывайка”

Вада-вадзіца, памажы памыцца! Памыем тварык, каб ззяў, як ліхтарык. І ясныя вочкі, каб усё было бачна. І салодкія вусны, каб елася смачна. І носік, каб кветачкі водар давалі. І вушкі, каб голас матулі пазналі. І шчочкі, каб ірдзелі світаннем. Дзякуй, вадзіца-вада! Да спаткання!

Вячэрняя лічылка

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Хадзіў буська па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў I заплакаў дый пайшоў.

 

Эны-бэны, фіны, лёк, Сам Пятровіч бліны пёк. Пёк, пек, не дапёк, Схапіў шапку дый уцёк.

 

Я сядзеў, чытаў газету, Нехта выпусціў ракету. Раз, два, тры — Гэта, верна, будзеш ты.

 

— Заяц-месяц, Дзе ты быў? — У лесе. — Што рабіў? — Лыкі драў. — Куды клаў? — Пад калоду. — Выйдзі вон із карагоду!

 

свернуть