Яндекс.Метрика

Дзень роднай мовы

21.02.2024

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day).

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі   адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці. 

З нагоды Дня роднай мовы у нашым дзіцячым садку таксама былі праведзены мерапрыемствы з  выхаванцамі на тэму  «Каб мова родная гучала». Выхаванцы падрыхтавалі і расказалі вершы на беларускай мове, праспявалі песні, схадзілі на экскурсію у міні-музей “беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі. На занятку па развіццю маўлення “Смачная мова” дзеці пазнаёміліся са стравамі беларускай кухні і іх назвай на беларускай мове.

https://disk.yandex.by/i/SQGwg7ueTwj4Eg

 

Выхавацелі дашкольнай адукацыі правялі з бацькамі тэст "Ці ведаеце Вы родную мову".   Перейти по ссылке на тест  https://zviazda.by/be/news/20230220/1676895138-ci-vedaece-vy-rodnuyu-movu-samy-chas-praveryc