Яндекс.Метрика

Калядкі.

19.01.2022
У дзіцячы садок завіталі калядоўшчыкі!!!

Калядкі

Зімовыя святкі. Каляды святкаваліся з 24 снежня па 6 студзеня (па старому стылю). Зараз яны адзначаюцца з 7 па 19 студзеня. Каляды – гэта народны абрад, асноўным прызначэннем якога было паскорыць набліжэнне цёплых дзён і пры дапамозе магічных дзеянняў забяспечыць добры ўраджай у надыходзячым годзе. З цягам часу святкаванне Каляд станавілася ўсё больш займальным.

Цэнтральнай падзеяй у калядным свяце было так званае калядаванне: абход сялянамі дамоў аднавяскоўцаў з выкананнем калядных песень. Сярод калядоўшчыкаў выдзяляліся Каза, Мядзведзь, Воўк, Цыган, Звезданоша, Механоша, Мароз.

Калядоўшчыкі выконвалі віншавальныя калядныя песні.

У наш садок  19 студзеня таксама завіталі калядоўшчыкі. Завіталі да нас Каза, цыганка з мядзведзем, хазяйка, карова.

Разам з дзецьмі і дарослымі госці спявалі святочныя песні, жадалі дабрабыту і шчасця.

Свята прайшло па ўсяму садку, госці нікога не забылі, за гэта іх адарылі смачнымі пачастункамі.

Ссылка на фото и видеорепортаж:

https://disk.yandex.ru/i/ZmQt1Tvl0WnOrA