Яндекс.Метрика

Фестываль вершаў “Люблю мой край, старонку гэту”.

07.04.2021

7 красавiка ў нашым дзiцячым садку адбыўся фестываль вершаў беларускіх паэтаў сярод выхаванцаў старэйшых груп  «Люблю мой край, старонку гэту». Педагогi ў вобразах ветлiвых гаспадароў пазнаёмілi дзяцей з бытам сялян Беларусі, далі магчымасць у  вершах  і гульнях   паказаць любоў да роднай зямлі, фарміравалi ў дзяцей пачуццё самацэннасці, нацыянальную самасвядомасць. Садзейнічалi развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове, пашыралі іх слоўнікавы запас.

Выхыванцы старэйшых груп №2 “Палянка” і №4 “Званочак” прадэманстравалi майстэрства чытання вершаў на роднай мове.

Струкава Марыя, Яроміна Паліна, Кірэева Насця прачыталi верш Юрася Свіркі «Твая Беларусь», Анціпенка Сафія прачытала верш  Леаніда Панчака  «Мілая Матуля», Сухоцкi Глеб i Магучая Алiка  чыталi верш  Эдзi Агняцвет  «Зямля з блакiтнымi вачамi», а Навасадава Мiлана   -  верш Веры Вярбы «Пралеска».  Галавешка Дзiма выступіў з вершам Анатоля Грачанiкава «Развiтанне».  Хлопчыкі і дзяўчынкі з групы №2 падрыхтавалі інсцэніроўку верша Юрася Свіркі «Выпадак у звярынцу». Кузаўкоў Дзянiс і Сасенак Карына з групы №4 паспрабавалі сябе ў майстэрстве выконваць прыпеўкі.

Усе ўдельнікі былі адзначаны пахвальнымі лістамі.