Яндекс.Метрика

«Прыйшла Каляда !»

17.01.2020
17 студзеня ў ДУА “Яслі-сад № 110 г. Віцебска ” адбыліся святкі «Прыйшла Каляда !».

    Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год выхаванцы старэйшых груп развучваюць песні-калядкі, вершы і адпраўляюцца калядаваць. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Адна з галоўных дзейных асоб — Каза. У старажытнасцi яна шанавалася за здольнасцi паляпшаць ураджай.

Дзе каза ходзiць — там жыта родзiць.

Дзе каза хвастом — там жыта кустом.

Дзе каза нагою — там жыта капною.

Дзе каза рогам — там жыта стогам.

   Звычайна на Каляды вадзiлi мядзведзя. Ён сiмвалiзуе адвагу, дае здароўе ў хаце малым i старым, а мужчынам — сiлу. На нашым свяце мядзведзя вадзіла цыганка. Яна прымушала мядзведзя рабiць розныя дзеяннi.

  Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю хараство народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэты вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць і частуюць смачнымі прысмакамі.