Яндекс.Метрика

«Восеньскі кірмаш»

24.10.2019
24 верасня ў ДУА “Яслі-сад № 110 г. Віцебска ” традыцыйна адбыўся «Восеньскі кірмаш».

У холе панавала добразычлівая, цёплая атмасфера. Удзельнікі  выхавальнікі дашкольнай адукацыі, хлопчыкі і дзяўчынкі старшых груп падчас усяго канцэрта гаварылі па-беларуску. Асабліва шчыра гучала родная мова з вуснаў дзетак! Яны выконвалі беларускія песні, прымалі ўдзел у вясёлых беларускіх гульнях, ігралі на народных інструментах, чыталі вершы, танцавалі. Не абышлося і без тэатральных пастановак: жартоўная сцэнка з Лявонам і Лявоніхай, Каровай, гандлярамі выклікала ўсмешкі гасцей.

Свята атрымалася пазнавальным і вельмі эмацыянальным. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Спадзяёмся, што ўсё разумнае, добрае, вечнае, што мы, педагагічныя работнікі, пасеем у дзіцячых сэрцах, дасць плён.